wd wp Пошук:

Будынак бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свята-Мікалаеўская царква. Будынак бібліятэкі — будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе Паркавы праезд, 1.

Гісторыя

Свята-Мікалаеўская царква

Царква да перабудовы. Пачатак XX ст. С. Юркоўскі

Будаўніцтва Свята-Мікалаеўскай царквы Горы-Горацкага земляробчага інстытута пачалося 1 жніўня 1849 г. Падмурак закладваўся пад назіраннем архітэктара Маркава, цераз год яго змяніў архітэктар Бонч-Бруевіч, а затым за будаўніцтвам назіраў інжынер Іван Осіпаў з Віцебскай палаты дзяржаўнай маёмасці. Непасрэдна будаўніцтвам займаўся архітэктар А. Кампіёні. Пры мураванні сцен кожная цагліна змачвалася, а кожны рад мура залівалі вапнавым растворам, звонку вапнавыя швы заглыбляліся для лепшай звязкі тынку з цэглай. Цэглу спецыяльнага абпалу рабілі на цагляным заводзе ў фальварку Іванова. Было зроблена 6 драўляных крыжоў, якія абабілі жалезам і заказана 6 званоў ад 1 да 45 пудоў. Драўлянны іканастас, прастольнік і 2 клірасы паставіў маскоўскі купец І. Котаў. 17 ікон для іканастаса браўся напісаць вучань Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў Васіль Феклістаў. Звонку царква была патынкавана растворам пяску з вапнай[1].

Перабудова

Перабудаваны ў 1930-я гады з былой царквы ў стылі канструктывізму[2].

Архітэктура

План першага паверха
Бібліятэка

Цяпер бібліятэка ўяўляе сабой двухпавярховы мураваны будынак складанай у плане формы. Плоскія сцены фасадаў члянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў[2].

Зноскі

  1. Грамадскія і прамысловыя будынкі.
  2. 1 2 868. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Колішнія праваслаўныя храмы Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Славутасці Горак
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Горак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі канструктывізм
Катэгорыя·Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія