wd wp Пошук:

Будынак Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Будынак Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску, размешчаны у цэнтры горада, па адрасе вуліца Сацыялістычная, 10.

Гісторыя

Будынак тэатра ў 1940-я гады

Узведзены ў 1978 годзе па праекце архітэктараў В. Крамарэнкі[1], У. Шчарбіны[2], у афармленні інтэр’ераў удзельнічалі архітэктары Б. Папоў і М. Пірагоў, мастакі В. Ананьеў і М. Макашвілі. Пабудаваны на аснове конкурснага праекту, які прадугледжваў рэканструкцыю Дома культуры, узведзенага ў 1927—1930 гадах па праекце архітэктара А. Оля[ru][1].

Архітэктура

Бюст Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча перад уваходам

Галоўны фасад вырашаны ў выглядзе своеасаблівага порціка з вертыкальнымі рэбрамі і вялікай паверхняй зашклення. На глухіх сценах бакавых фасадаў рэльефныя кампазіцыі на тэмы мастацтва. Па восі будынку размешчаныя вестыбюль, фае, глядзельная зала з балконам (на 700 месцаў) і развітая сцэнічная група памяшканняў, у бакавых аб’ёмах — гардэробы, кулуары, буфеты. Памяшканні для абслугоўвання гледачоў ссунутыя на паўпаверхі адзін адносна аднаго і злучаныя адкрытымі лесвіцамі. У аздобе фасадаў выкарыстаныя вапняк і паліраванае шкло, інтэр’ераў — туф, розныя пароды дрэва, мастацкае шкло[1].

Каля ўваходу ў будынак тэатра пастаўлены бюст Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, выкананы ў белым мармуры.

Зноскі

  1. 1 2 3 А. А. Воінаў. Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі будынак // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Віктара Крамарэнкі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Бабруйска
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Міхаіла Пірагова
Катэгорыя·1978 год у Бабруйску
Катэгорыя·Вуліца Карла Лібкнехта (Бабруйск)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Барыса Папова
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сацыялістычная вуліца (Бабруйск)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1930 годзе