wd wp Пошук:

Стылабат

Трохступеньчаты цокаль са стылабатам у дарычным храме

Стылабат (στυλοβάτης) — верхняя паверхня ступеньчатага цокаля (стэрэабата) старажытнагрэчаскага храма, на якой збудоўвалася каланада. Часам стылабатам завуць усю верхнюю прыступку стэрэабата.

У сучаснай архітэктуры — верхняя частка ступеньчатага цокаля будынка, ці агульны цокальны паверх, які аб’ядноўвае некалькі будынкаў.

Стэрэабат

Стэрэабат (στερεοβάτης) у антычнай архітэктуры — цокаль храма ці каланады. Ці штучная пляцоўка, якая падымала падмурак будынка над узроўнем гарадской плошчы. У старажытнагрэчаскім дойлідстве стэрэабат звычайна складаўся з трох прыступак.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Архітэктурныя элементы