wd wp Пошук:

Будынак Біржы

Будынак Біржы — цэнтральны будынак архітэктурнага ансамбля стрэлкі Васільеўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу.

Быў пабудаваны для Санкт-Пецярбургскай біржы, але пасля выкарыстоўваўся з розным прызначэннем. Доўгі час у будынку размяшчалася экспазіцыя Цэнтральнага ваенна-марскога музея (да пераезду ў Крукаўскія казармы).

Гісторыя

Недабудаваная біржа Кварэнгі

Рашэнне пра добраўпарадкаванне незабудаванай прасторы на стрэлцы Васільеўскага вострава прыняў камітэтгарадскіх будынкаў у выглядзе плана, зацверджанага ў 1767 годзе.

Пустуючую тэрыторыю вырашана было аформіць у падковападобную плошчу, што і было зроблена.

За шэсць гадоў з 1783 па 1789 гг. па праекце Джакама Кварэнгі на беразе Вялікай Нявы(руск.) бел. быў пабудаваны галоўны будынак Акадэміі навук, а таксама ўвагнутая частка паўночнага пакгаўза (17951797).

Былі пабудаваныя будынка злева і справа ад месца будучай біржы.

Кварэнгі быў распрацаваны праект Санкт-Пецярбургскай Біржы, будаўніцтва пачалося ў 1783 годзе. Але ў 1787 годзе будаўніцтва было прыпынена па прычыне, што распачаты будынак не адпавядае абліччу горада і горадабудаўнічым задачам.

Распрацоўка новага праекта была даручана архітэктару Жану Тама дэ Тамону. У 18051810 гадах ён пабудаваў на пустой плошчы паміж гэтымі будынкамі будынак новай Біржы, які адпавядаў патрэбам эканомікі Расіі.

Перад будынкам архітэктар усталяваў дзве растральныя калоны(руск.) бел. са скульптурамі марскіх багоў. У 1960-я гады ў асяроддзі экскурсаводаў узнікла легенда, што статуі сімвалізуюць вялікія рускія рэкі: Волгу, Дняпро, Няву і Волхаў[1].

Пазней, у 18261832 гадах архітэктарам І. Ф. Лукіні(руск.) бел. былі пабудаваныя будынкі паўднёвага і паўночнага пакгаўза і мытні, якія завяршылі архітэктурны ансамбль плошчы.

На думку гісторыкаў XIX стагоддзя, для афармлення будынка з Італіі быў выкліканы В. І. Дэмут-Маліноўскі[2].

У 19131914 гадах у галоўнай зале Біржы было збудавана жалезабетоннае скляпенне па праекце архітэктараў М. М. Перацяткавіча(руск.) бел. і Ф. І. Лідваля.

Сучаснасць

З 1939—1941 гадоў у будынку размяшчаецца Цэнтральны ваенна-марскі музей. У 2000-х гадах гарадскі ўрад планаваў выселіць музей і перадаць будынак таварна—сыравіннай біржы(руск.) бел..

Камітэт дзяржаўнага кантролю, выкарыстання і аховы помнікаў(руск.) бел. летам 2007 года пачаў вырашаць пытанне аб пераносе цэнтральнага ваенна-марскога музея ў будынак Крукаўскіх (Марскіх) казармаў (пераезд ажыццёўлены ў 2010 годзе).

— Меркаванне гарадской адміністрацыі:

Мы лічым, што будынак павінен выкарыстоўвацца па прызначэнні, таму неабходна вярнуць гістарычнае прызначэнне гэтага будынка і аддаць яго пад мэты таварна-сыравіннай біржы; функцыянальнасць будынка будзе вырашацца ў працэсе яго рэстаўрацыі[3] — выказванне В. І. Мацвіенка на прэс-канферэнцыі па выніках XII Эканамічнага пецярбургскага форуму

У 2010 годзе ўрад Пецярбурга прапанаваў два варыянты выкарыстання гістарычнага будынка Біржы, які вызваліўся пры пераездзе Цэнтральнага ваенна-марскога музея: для размяшчэння ў ім музея, які ўваходзіць у склад Дзяржаўнага Эрмітажа, або для арганізацыі нафтавых таргоў[4].

У чэрвені 2011 года будынак быў перададзены з федэральнай уласнасці ў гарадскую. З сыходам Валянціны Мацвіенка з пасады кіраўніка горада аб плане перадачы будынка таварна-сыравіннай біржы паступова пачалі забываць. У кастрычніку 2013 кіраўнік справамі прэзідэнта Уладзімір Кожын(руск.) бел. сказаў, што таксама было вырашана адмовіцца ад ідэі ўключэння будынка біржы на стрэлцы Васільеўскага вострава ў Пецярбургу ў праект пераезду Вярхоўнага і Вышэйшага арбітражнага судоў у паўночную сталіцу[5]. Як паведаміла РІА Навіны крыніца ў Смольным, уладамі разглядаюцца варыянты размяшчэння ў біржы не толькі музея, але і выставачнай залы, кангрэс-хола, канцэртнай залы[6].

Аднак дырэктар Эрмітажа Міхаіл Піятроўскі(руск.) бел. працягваў настойваць на тым, што будынак лепш перадаць музею. У снежні 2013 губернатар Пецярбурга Георгій Палтаўчанка прыняў канчатковае рашэнне аб тым, Біржа будзе перададзена Дзяржаўнаму Эрмітажу для стварэння музея Рускай гвардыі і геральдыкі[7].

У культуры

Будынак Біржы намалявана на 50-рублёвай расійскай банкноце(руск.) бел..

Зноскі

  1. Ростральные колонны — символ морских побед | № 2, 2000 год | Журнал «Наука и жизнь» (руск.)
  2. Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона, тэкст на rulex.ru
  3. Росбизнесконсалтинг(руск.) бел. — Новости дня В. Матвиенко: Историческое здание на стрелке Васильевского острове должно быть передано товарно-сырьевой бирже // Росбизнесконсалтинг. — 8 июня 2008.
  4. Здание Биржи в Петербурге может занять Эрмитаж или нефтяная биржа (руск.)
  5. Власти обсуждают судьбу исторического здания биржи в Петербурге (руск.)
  6. Власти Петербурга определят дальнейшую судьбу здания биржи к декабрю (руск.)
  7. Здание биржи в историческом центре Петербурга передадут Эрмитажу

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·З’явіліся ў 1816 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Катэгорыя·Пабудовы Жана Тама дэ Тамона
Катэгорыя·Помнікі архітэктуры Санкт-Пецярбурга