wd wp Пошук:

Будынак Брэсцкага аблвыканкама

Будынак Брэсцкага аблвыканкама — будынак у Брэсце, размешчаны на плошчы Леніна, па адрасе вуліца Леніна, 11.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1938 г. з цэглы як ваяводскае ўпраўленне (Urząd Wojewódzki Poleski w Brześciu nad Bugiem). Цяпер у будынку размяшчаецца Брэсцкі аблвыканкам.

Архітэктура

Бакавы фасад будынка з помнікам У. І. Леніну

Чатырохпавярховы аб’ём меў спачатку прамавугольную форму з выступаючымі на галоўным і дваровым фасадах цэнтральнымі рызалітамі. У 1960 г. прыбудавана чатырохпавярховае крыло, якое надало плану Г-падобную форму. Цэнтральная частка на ўсю вышыню будынка вылучана пілонамі. Перад уваходам — дэкаратыўныя газоны. Першы паверх аддзелены ад верхніх шырокім гарызантальным поясам. Рыфлёная тынкоўка сцен прарэзана рустам. Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. Прастора вестыбюля чляніцца 2 радамі круглых, абліцаваных штучным чорным мармурам калон. Шырокая трохмаршавая лесвіца ў вестыбюлі вядзе на другі паверх, дзе размешчана зала пасяджэнняў. Ніжняя частка сцен цэнтральнага хола і парэнчаў лесвіцы абліцавана мармурам карычневых таноў. Сцены хола другога паверха і вестыбюля руставаныя. Столь залы пасяджэнняў расчлянёна глыбокімі кесонамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Плошча Леніна (Брэст)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Брэста
Катэгорыя·Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Брэста
Катэгорыя·Вуліца Леніна (Брэст)
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі канструктывізм
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь