Брытні Рыз (англ.: Brittney Reese; нар. 9 верасня 1986, Галфпарт, Місісіпі) — амерыканская лёгкаатлетка, выступае ў скачках у даўжыню, а таксама бегу на 60 метраў. Чатырохкратная чэмпіёнка свету ў скачках у даўжыню 2009, 2010, 2011 і 2013 гадоў. Асабісты рэкорд 7.25 см, усталяваны ў 2013 годзе на этапе Брыльянтавай лігі ў Досе. Прымала ўдзел у Алімпійскіх гульнях 2008 года, заняла пятае месца. Алімпійская чэмпіёнка 2012 года.