Бродска-Посаўская жупанія (харв.: Brodsko-posavska županija) — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Харватыі. Тэрыторыя жупаніі выцягнутая ўздоўж мяжы з Босніяй і Герцагавінай па беразе ракі Сава. Бродска-Посаўская жупанія адносіцца да гістарычнага рэгіёна Пасавіна. Сталіца — горад Славанскі-Брод.
Плошча жупаніі складае 2043 км². На захадзе мяжуе з Сісацка-Маславінскай жупаніяй, на ўсходзе з Вукаварска-Срэмскай жупаніяй, на поўначы з Пожэжска-Славанскай жупаніяй, а на паўночным усходзе з Осіецка-Бараньскай жупаніяй.
У паўднёвай частцы, якая прымыкае да ракі Сава, тэрыторыя нізінная, на поўначы пачынаюцца халмістая града, з самым высокім пунктам — гарой Псунь.
Паводле даных перапісу 2011 года на тэрыторыі жупаніі жывуць 172 993 чалавекі.
Нацыянальны склад: