wd wp Пошук:

Брачыслаў Полацкі

Не блытаць з Брачыслаў Ізяславіч.

Брачысла́ў ІІ Полацкі (? — сярэдзіна ХІІІ стагоддзя) — князь віцебскі (? — 1242), князь полацкі (1232—1242). Паходзіў з роду віцебскіх князёў Васількавічаў.

Біяграфія

Згадваецца Наўгародскім Першым летапісам. Спачатку быў толькі віцебскім князем, у 1232 годзе заняў полацкі сталец пасля 10-гадовага панавання ў Полацку смаленскага князя. Выдаў сваю дачку Васілісу замуж за тымчасова наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча, вяселле адбылася ў Тарапцы ў 1239 годзе[1]. Верагодна, тым жа часам другую сваю дачку выдаў замуж за Таўцівіла. Магчыма, яго сынам быў пазнейшы полацкі князь Канстанцін. Пасля Брачыслава полацкі сталец заняў яго зяць Таўцівіл.

Зноскі

  1. Брачыслаў, князь полацкі ў 1230-я гады // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 77. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1250-я гады
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Князі полацкія
Катэгорыя·Князі віцебскія