Брацкі раён[1] (укр.: Братський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мікалаеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Брацкэ[1] (укр.: Братське).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 мая 2015 года складае 18239 чалавек, плошча — 1100 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 15 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 1 пасёлак сельскага тыпу і 58 вёсак.