Бранзава́нне: пакрыцё паверхні вырабаў слоем парашковай бронзы. Робіцца металізацыяй ці фарбаваннем бронзавымі лакамі, фарбамі. Надае вырабам дэкарацыйны выгляд або стварае ахоўнае пакрыццё на паверхні металу, драўніны, паперы. У паліграфіі практыкуецца дзеля таго, каб атрымліваць «залатыя» ці «сярэбраныя» адбіткі.[1]