wd wp Пошук:

Брагінская СЭС

Брагінская СЭС (Солар ІІ) — другая па магутнасці сонечная электрастанцыя ў Беларусі. Пабудаваная ў 2016 кампаніяй «А1» (18,5 МВт), кошт праекта — 24 млн еўра[1]. На станцыі 85 000 панэляў. Першы ток дала ў жніўні 2016. Да красавіка 2017 выпрацавала 13,9 млн кВт*гадз энергіі, што падаецца ў агульную энергетычную сетку. Атрыманай энергіі дастаткова для забеспячэння ўсіх патрэб Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў, лішак ідзе на Рэчыцу.

У пахмурныя дні ККДз электрастанцыі зніжаецца на 15—30 %. Працягвае сваю працу яна і ноччу пры месяцовым святле. Паводле існуючых нормаў, панэлі раз на год мусяць вымывацца. Абслугоўваюць станцыю ўсяго два чалавекі. Кіраванне кожнай сонечнай панэллю аўтаматызавана[2].

Зноскі

  1. https://42.tut.by/508778 Архівавана 2 мая 2019.
  2. https://news.tut.by/society/540169.html?crnd=95909(недаступная+спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сабалі (Брагінскі раён)
Катэгорыя·Прадпрыемствы, заснаваныя ў 2016 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эканоміка Брагінскага раёна
Катэгорыя·2016 год у Беларусі
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Электрастанцыі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Сонечная энергетыка Беларусі