wd wp Пошук:

Брагі

Малюнак Карла Вахлбама
(1810—1858)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Брагі (значэнні). Бра́гі — у германа-скандынаўскай міфалогіі бог-скальд, праслаўлены мудрасцю і красамоўствам, муж багіні Ідун[2]. Як правіла, яго малявалі старым і з доўгай барадой, гэтакім сімвалам мудрасці і багатага вопыту, з запасу якога паэтам трэба чэрпаць свае думкі і вобразы[3].

Імя Брагі звязана з вядомым з «Малодшай Эды» міфам пра Мёд паэзіі. Паводле легенды, Одзін выкраў чароўны напой у Гутунга, а дасягнуўшы Асгарда, пераліў яго ў залатыя пасудзіны, якія затым аддаў свайму сыну Брагі. Лічыцца, што з тых часоў сапраўдны талент даруецца толькі выбраным.

Рунічныя пісьмёны, выразаныя паводле адной песні Эды (першая песня пра Брунгільду) на яго мове, паказваюць на яго мудрасць і красамоўства. Адна глава Сноравай Эды (Брагарэдур) змяшчае ў сабе міфічныя апавяданні, якія Брагі на балі ў палацы багоў распавядае Эгіру. Ён належыць да Асаў і паводле адной песні, пазнейшага паходжання (Hrafngaldr), разам з Хеймдалем і Локі адправіўся ў ад, калі па знаках даведваюцца пра смерць Бальдра, і тры гады заставаўся там у Ідуны. У памяць яго на балях гасцей абыходзіла кругавая чара, і над ёй прамаўляліся ўрачыстыя зарокі[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
  2. Идунь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  3. 1 2 Браги // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Германа-скандынаўскія багі
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Багі мудрасці і ведаў
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных