У слова «Бора» ёсць і іншыя значэнні: гл. Бора (значэнні).
Бора Лондана (англ.: London borough) — адміністрацыйная адзінка Лондана раённага ўзроўню. 32 бора ўтвараюць цырыманіяльнае графства і рэгіён Вялікі Лондан, Сіці з’яўляецца асобным цырыманіяльным графствам з асобым статусам.
12 бора і Сіці утвараюць Унутраны Лондан (англ.: Inner London), астатнія 20 — Знешні Лондан (англ.: Outer London)[1]. Сіці не з’яўляецца раёнам, гэта адміністрацыйная адзінка з асобым статусам «Sui generis».
Чатыры раёны не выкарыстоўваюць абазначэнне Лонданскае бора (англ.: London Borough of) у сваёй назве.
Бора кіруюцца раённымі саветамі (англ.: Borough Council). Вэстмінстэр, які мае статус сіці, кіруецца гарадскім саветам (англ.: City Council).
У спісе ў дужках прыведзены звесткі пра насельніцтва паводле перапісу 2011 года[3]
|
|
Сучасныя раёны Лондана былі ўтвораны паводле Закона аб кіраванні Лонданам ад 1963 года (англ. London Government Act 1963). Яны пачалі функцыянаваць 1 красавіка 1965 года з утварэннем Вялікага Лондана (англ.: Greater London). Першыя выбары ў раённыя саветы былі праведзены ў 1964 годзе, аднак да наступнага гады гэтыя саветы былі фактычна «ценявымі» органамі ўлады.
Да ўтварэння Вялікага Лондана і падзелу яго на раёны на іх месцы існавалі ўтварэнні чатырох розных тыпаў:
Ізноў утвораныя раёны маюць больш паўнамоцтваў, як скасаваныя метрапальныя бора, гарадскія раёны і муніцыпальныя бора, але менш, чым графскія бора.
Паміж 1965 і 1986 лонданскія раёны былі часткай двухузроўневай сістэмы кіравання, на першым узроўні якой знаходзіўся Савет Вялікага Лондана (англ.: Greater London Council, GLC). Аднак 1 красавіка 1986 года СВЛ быў скасаваны і ўся паўната ўлады перайшла да раёнаў, якія фактычна сталі унітарнымі ўтварэннямі (англ.: unitary authorities). Пасля ўтварэння ў 2000 годзе Адміністрацыі Вялікага Лондана, якая мае больш абмежаваныя паўнамоцтвы, як СБЛ, сфера ўлады раённых саветаў стала аналагічная саветам унітарных утварэнняў у іншых частках Англіі.
Лонданскі Сіці кіруецца сваім уласным органам улады — Лонданскай гарадской карпарацыяй, якая існавала задаўга да ўтварэння раёнаў.