Бо́льцішкі[1] (трансліт.: Boĺciški, руск.: Больтишки) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Больцішскага сельсавета.
Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5,5 км на паўднёвы захад ад г.п. Воранава, 115 км ад Гродна, 16 км ад чыгуначнай станцыі Ліда. 425 жыхароў, 151 двор (1995). Базавая школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі.
Назва Больцішкі ўтворана ад прозвішча Больціс[2].