Бо́катаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Бокатаўка.
Утвораны 22 ліпеня 1960 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Семукацкага (за выключэннем 16 населеных пунктаў: Александроў, Альхоўка, Барок, Бярозаўка, Вялікія Бялевічы, Катвіна, Коркаць, Майшчына, Малыя Бялевічы, Мікалаеўка, Міхайлаўск, Навабеліца, Паддуб’е, Паўлаўск, Рубеж і Укружжа, якія былі перададзены ў склад Вендаражскага сельсавета) і Хонаўскага сельсаветаў[1]. 4 чэрвеня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малое Хонава, сельсавет перайменаваны ў Хонаўскі[2].