Бой каля Шталупё́нена (17 жніўня 1914 года) — першы бой расійскай арміі ў ходзе Усходне-Прускай аперацыі супраць войскаў нямецкай арміі на Усходнім фронце Першай сусветнай вайны. Нягледзячы на 5-ці кратную перавагу ў сілах (84 000 расiйскiх ваеннаслужачых супраць 16 000 нямецкіх), руская армія пацярпела паражэнне, аднак працягнула далейшае наступленне, а нямецкія войскі адступілі да Гумбінена. Першая перамога немцаў на ўсходнім фронце ў Першай сусветнай вайне. Аднак адступленне звычайна расцэньваецца як паражэнне, таму факт адступлення нямецкай арміі можна разглядаць як перамогу расійскай арміі.
У баі каля Шталупёнена германскі 1-ы армейскі корпус дасягнуў значнага тактычнага поспеху з адносна невялікімі стратамі — каля 1 200 забітых і параненых, 84 з якіх патрапілі ў рускі палон. Расійскія сілы зведалі значныя страты — 619 забітыя, 2 382 параненыя, 4 466 зніклых без вестак (большасць з іх трапілі ў нямецкі палон). Найбольшая частка страт прыпадае на рускую 27-ю пяхотную дывізію, якая страціла 6 664 салдата. Амаль цалкам быў разбіты 105-ы Арэнбургскі полк.
Нягледзячы на свой поспех, 1-ы нямецкі корпус застаўся ў цяжкім становішчы — расійскія сілы, хоць і панеслі значныя страты, па-ранейшаму мелі значную і пастаянна нарастаючую колькасную перавагу. У гэтай абстаноўцы Франсуа быў вымушаны адступіць, але, падбадзёраны сваім поспехам, ён пераканаў Прытвіца даць праз некалькі дзён новую бітву пры Гумбінене.