wd wp Пошук:

Бой за замак Ітэр

Бой за замак Ітэр — узброенае сутыкненне, якое адбылося 5 мая 1945 года ў аўстрыйскім мястэчку Ітэр ля аднайменнага замка. Гэта быў адзіны бой Другой сусветнай вайны, у якім амерыканцы і немцы змагаліся разам[2].

Перадгісторыя

У 1943 годзе нямецкія ўлады арганізавалі лагер для ваеннапалонных у аўстрыйскім замку Ітэр[3] (збудаванне XIII стагоддзя). Тут утрымліваліся пераважна высокапастаўленыя французскія палоннікі, сярод якіх былі былыя прэм’ер-міністры Поль Рэйно і Эдуар Даладзье, былыя галоўнакамандуючыя генералы Максім Вейган і Марыс Гамелен, а таксама заўважны палітычны дзеяч Франсуа Дэ ля Рок і прафсаюзны лідар Ліён Жуо. У той жа час там знаходзіліся вязні з Усходняй Еўропы[4].

Ход падзей

4 мая начальнік аховы замка Себасцьян Вімер і некалькі яго падначаленых беглі, а зняволеныя ўзялі аб’ект пад свой кантроль. Французы паведамілі пра сітуацыю ў размешчанае непадалёк амерыканскае падраздзяленне (23-і танкавы батальён 12-й бранятанкавай дывізіі). Амерыканцы арганізавалі выратавальную аперацыю. Да іх далучыліся дзесяць нямецкіх салдат пад кіраўніцтвам маёра Ёзефа Гангля, якія незадоўга да гэтага здаліся ў палон, пакінуўшы замак. Усімі сіламі кіраваў лейтэнант Джон Лі (англ.: John C. Lee). Часці 17-й матарызаванай дывізіі СС «Гец фон Берліхінген» агульнай колькасцю 150—200 чалавек паспрабавалі вярнуць кантроль над замкам. Падчас нападу Гангль, убачыўшы, што Рэйно па неасцярожнасці падстаўляецца пад абстрэл, пабег да яго і імгненна загінуў ад стрэлу снайпера. Аднак у рэшце рэшт атака на замак была адбіта[5], а накіраваны эсэсаўцамі ў Ітэр гаўптштурмфюрар Курт-Зігфрыд Шрадэр далучыўся да абаранялых[6].

У культуры

Зноскі

  1. Bell, Bethany (2015-05-07). “The Austrian castle where Nazis lost to German-US force”. BBC News
  2. Робертс, Э.. Самая странная битва Второй мировой войны — это когда американцы и немцы сражались вместе(руск.) . иноСМИ.ру (15 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 12 ліпеня 2018.
  3. Harding 2013, pp. 11–13.
  4. Harding 2013, pp. 72 and 181.
  5. В какой битве Второй Мировой войны немцы и американцы сражались на одной стороне? (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2014.
  6. «Battle for Castle Itter»; SS-Hauptsturmführer Kurt-Siegfried Schrader’s memoir — Main Discussion — History of the Waffen SS Forum (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Падзеі 5 мая
Катэгорыя·Канфлікты 1945 года
Катэгорыя·Бітвы ў Аўстрыі
Катэгорыя·1945 год у Аўстрыі
Катэгорыя·Бітвы Другога фронту
Катэгорыя·Май 1945 года