Бо́гуслаў Ма́рціну (8 снежня 1890, Полічка, Багемія- 28 жніўня 1959, Лішталь, Швейцарыя) — выбітны чэшскі кампазітар XX стагоддзя. У сваёй творчасці Марціну прайшоў шлях ад імпрэсіянізму праз неакласіцызм і ўплыў джаза да ўласнага музычнага стылю.
Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі, у тым ліку ў І. Сука. У 1913-1923 гадах выступаў як скрыпач. У 1923-1940 пасяліўся ў Парыжы, дзе вучыўся кампазіцыі ў А. Руселя, быў блізкі да А. Онегера, А .М. Чэрапніна. Затым да 1953 года жыў у ЗША, адкуль пераехаў у Рым, з 1955 года жыў у Швейцарыі.