Благаўская кераміка — ганчарныя вырабы з вёсак Благаўка, Новае Вільянава, Літвінавічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У XIX—пачатку XX ст. у вёсках працавалі каля 200 ганчароў, якія выраблялі чырвонагліняныя непаліваныя, a таксама гартаваныя і чорназадымленыя гаршкі, гладышы, збанкі, цёрлы, вазонніцы, спарышы (парнікі). У XX ст. пашырылася глазураваная кераміка з палівай зялёнага колеру, адвольныя пацёкі якой прыгожа кантрастуюць з непаліванай паверхняй. Часам на верхнюю частку вырабаў наносіўся выціснуты дэкор y выглядзе 2—3 хвалістых ці роўных паяскоў[1].
Промысел заняпаў y 1970-я гады. Калекцыі Благаўскай керамікі зберагаюцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, y Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.