Благавішчэнскі раён[1] (укр.: Благовіщенський район), да 2016 года — Ульянаўскі раён[1] (укр.: Ульяновський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Кіраваградскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Благавішчэнскэ[1] (укр.: Благовіщенське).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 22791 чалавек, плошча — 701 км².
19 мая 2016 года Вярхоўная Рада Украіны ў рамках дэкамунізацыі прыняла пастанову аб перайменаванні Ульянаўскага раёна ў Благавішчэнскі раён[2].
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога і 17 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння і 26 сёлаў.