wd wp Пошук:

Бзыб

Бзыб — рака ў Абхазіі. Бярэ пачатак у гарах Заходняга Каўказа на вышыні 2300 м. Збірае воды з паўднёвых схілаў Галоўнага Каўказскага хрыбта, а таксама з размешчаных паўднёвей другарадных хрыбтоў — Гаграўскага, Бзыбскага, Анчха і іншых. Недалёка ад вусця выходзіць на раўніну і двума рукавамі ўпадае ў Чорнае мора. У вусце ракі Бзыб размешчанае аднайменнае сяло.

Даўжыня 110 км, плошча басейна 1510 км². Нягледзячы на невялікую плошчу басейна, вельмі паўнаводная, паколькі для Заходняга Закаўказзя характэрны вельмі высокі ўзровень ападкаў. Сярэдні гадавы расход вады ў кропцы выхаду з цясніны 97 м³/с. Рака цячэ ў вузкай цясніне, што абумоўлівае значныя сезонныя ваганні ўзроўню вады — да 10—15 м.

  1. GEOnet Names Server — 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Чорнае мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Абхазіі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта