wd wp Пошук:

Бернар Бюфэ

Бернар Бюфэ (франц. Bernard Buffet; 10 верасня 1928, Парыж — 4 кастрычніка 1999, Туртур) — французскі мастак, шырока прызнаны да дваццаці гадоў за свае працы, якія нясуць хмурны, меланхалічны настрой і адлюстроўваюць атмасферу, якая панавала пасля Другой сусветнай вайны. Вядомы сваім выразна выяўленым замалёвачным стылем. Быў блізкі неарэалістычным тэндэнцыям, аднак крытыка часцей адносіла яго да мізерабілізму — Бюфэ ў гэтыя гады быў ключавой фігурай дадзенай плыні.

Біяграфія

Бернар Бюфэ нарадзіўся ў Парыжы, дзе вывучаў мастацтва ў Школе прыгожых мастацтваў (École Nationale Supérieure des Beaux-Arts, 1943—1945). Сярод яго аднакласнікаў былі Марыс Буатэль і Луіс Вуйлермоз.

Працаваў у майстэрні мастака Эжэна Нарбона.

Пры падтрымцы гандляра карцінамі Марыса Гарн’ера Бернар Бюфэ бесперапынна працаваў, ствараючы рэлігійныя карціны, пейзажы, партрэты і нацюрморты. У 1961 годзе мастак піша серыю карцін, якія паказваюць жыццё Хрыста, прызначанага для ўпрыгожвання капліцы замка Арк у муніцыпалітэце Фюво. Праз дзесяць гадоў, па просьбе Папы Рымскага Паўла VI, Бюфэ прапануе гэтыя карціны ў музей Ватыкана, дзе яны выстаўлены ў асобным пакоі.

Штогод праводзілася хаця б адна яго асноўная выстава да самагубства 4 кастрычніка 1999 г. у сябе дома ў Туртуры на поўдні Францыі. 4 кастрычніка 1999 гады ва ўзросце 71 год Бюфэ, пакутуючы ад хваробы Паркінсона, быў больш не ў стане працаваць так, як яму жадалася. Паліцыя сцвярджае, што Бюфэ памёр каля 4 гадзін вечара, надзеўшы на галаву пластыкавы пакет і замацаваўшы яго клейкай стужкай вакол шыі.

Бернар Бюфэ быў жанаты з пісьменніцай і спявачкай Аннабель Бюфэ. Член журы Канскага кінафестывалю 1958 года. Бюфэ стварыў больш за 8000 карцін, а таксама мноства гравюр.

25 лістапада 1973 года ў камуне Нагаідзумі прэфектуры Сідзуока, Японія, быў адкрыты Музей Бернара Бюфэ, заснаваны Кіічыра Акано (1917—1995). У 1988 годзе музей быў пашыраны. Пасля смерці Бюфэ прах мастака быў развеяны ў садзе музея.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118664816 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118664816 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. http://vocab.getty.edu/page/ulan/500013970
  5. 1 2 The Fine Art Archive
  6. Bernard Buffet
  7. http://www.museebernardbuffet.com/enbiographie.html
  8. RKDartists
  9. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Вар
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных