Бе́невічы[1] (трансліт.: Bienievičy, руск.: Беневичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.
Вынікі археалагічных раскопак паказваюць, што першае пасяленне людзей на месцы вёскі існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэння вёскі. На паўночна-ўсходняй ускраіне знаходзіцца стаянка каменнага і бронзавага вякоў. Паблізу вёскі захаваўся таксама курганны могільнік, у якім 21 насып, 8 з іх доўгія.