wd wp Пошук:

Бенгта Сунесдотэр

Бенгта Сунесдотэр (шведск.: Bengta Sunesdotter; пам. 1261) ― шведская дваранка, цэнтральная фігура аднаго з шэрагу інцыдэнтаў, вядомых як «Выкраданне дзеў з Урэты», калі яна, як і яе маці, прынцэса Хелена Шведская да яе, і яе дачка Інгрыд Свантэполксдотэр пасля яе, была выкрадзена з манастыра Урэты чалавекам, за якога яна пазней выйшла замуж. Яе выкраданне стала сюжэтам народнай песні «Юнкер Ларс, выкрадальнік нявест» (шведск.: Junker Lars klosterrov).

Біяграфія

Бенгта была дачкой прынцэсы Хелены Шведскай і Суне Фолькесана і сястрой каралевы Катарыны Сунесдотэр. Бенгта была змешчана ў манастыр Урэта для атрымання адукацыі. У 1244 годзе была выкрадзена Ларсам Петэрсанам, юстыцыярыем Эстэргётланда, з якім яна адправілася ў Нарвегію. Паводле адной з тэорый, Ларс быў унукам караля з роду Эрыкаў і хацеў аб’яднаць сваю дынастыю з дынастыяй Сверкераў Бенгты. У яго таксама маглі быць прэтэнзіі на трон. Некалькі гадоў Бенгта жыла з Ларсам у Нарвегіі.

Пасля смерці Ларса яна вярнулася ў Швецыю і выйшла замуж за высокапастаўленага двараніна Свантэполка Кнутсана[sv], лорда Вібю.

Дзеці

У шлюбе з Свантеполкам Кнутсанам у Бенгты нарадзіліся некалькі дачок, сярод іх Інгрыд і сын Кнут, які памёр бяздзетным:

Продкі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў 1261 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фолькунгі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Род Фолькунгаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных