wd wp Пошук:

Бельскае княства

Бельскае княства — феадальная дзяржава ва Усходняй Еўропе. У 1-й палове XIV ст. ўваходзіла ў склад Вялікага княства Смаленскага. Цэнтр — г. Белы. У 1359 г. «смальняне ваявалі Белую». Відаць, у гэты час княства ўжо было ў складзе ВКЛ. У пачатку XV ст. вялікі князь літоўскі Вітаўт аддаў княства ва ўладанне сыну князя Уладзіміра Альгердавіча — Івану (заснавальнік роду Бельскіх). У склад княства ўваходзілі землі ўздоўж вярхоўяў р. Мяжа і яе левых прытокаў Бяроза, Лучоса і Обша, а таксама вярхоўі Дняпра. Шэраг валасцей (Старцава, Рожна і Бібірава) знаходзіліся ў сумесным уладанні Бельскага княства і Таропецкага павета. Бельскае княства, таксама як Вяземскае княства і Вярхоўскія княствы, стала своеасаблівым буферам паміж асноўнай тэрыторыяй ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Адміністрацыйна Бельскае княства па-ранейшаму было падпарадкавана Смаленску, які быў цэнтрам асобай ваеннай акругі, створанай для супрацьстаяння Маскве. Пасля Вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Маскоўскім 1500—1503 гг. Бельскае княства засталося ў Вялікім княстве Маскоўскім.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Княствы Русі