wd wp Пошук:

Белорусская криница

«Белорусская криница» — эканамічна-гаспадарчы часопіс. Выдаваўся ў 19181919 гг. у Петраградзе Беларускім аддзелам Камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза Камун Паўночнай вобласці на рускай мове. Рэдактар І. М. Баранкевіч.

Друкаваў распараджэнні Савецкага ўрада, хроніку эканамічнага жыцця. Змешчаны артыкул «Абавязак савецкага ўрада» і «Белавежская пушча» Баранкевіча (пад псеўд. Беларус), «Сонца Беларусі ўзыходзіць» і «Народная гаспадарка Беларусі» А. Ц. Вазілы (пад псеўд. Клім Злобіч, Антон Хатыня), «Нарысы па зямельным пытанні» Я. С. Канчара, «Да пытання пра неабходнасць пашырэння на Беларусі сельскагаспадарчай адукацыі» Дз. М. Сабалеўскага і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1919 годзе
Катэгорыя·Часопісы Расіі
Катэгорыя·Беларусы ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Часопісы на рускай мове