wd wp Пошук:

Белорусская земля

«Белорусская земля» — грамадска-палітычная, літаратурная і пазапартыйна-народная газета. Выдавалася ў 1918 г. у Мінску на рускай мове. Афіцыйны выдавец — Саюз беларускіх арганізацый, фактычна з’яўлялася органам Народнага сакратарыята БНР.

Заснавана 20 лютага 1918 г. (планавалася выдаваць 2 разы на тыдзень), 1 сакавіка 1918 г. выйшаў 1-ы нумар. Друкавала дакументы выканкома Савета Усебеларускага з’езда, пастановы, загады і аб’явы Народнага сакратарыята і падначаленых яму органаў, артыкулы дзеячаў нацыянальнага руху. Апублікавала (№ 1) «Мемарандум Народнага сакратарыята Беларусі прадстаўніку Вышэйшай германскай акупацыйнай улады», «Устаўную грамату да народаў Беларусі», загад № 1 выканкома Савета Усебеларускага з’езда, артыкул А. І. Цвікевіча «Лёс Беларусі» і інш. Выйшлі некалькі нумароў газеты.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1918 годзе
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак