wd wp Пошук:

Беларускі работнік

«Беларускі работнік» — штотыднёвая газета для беларусаў-«остарбайтэраў». Выдавалася на беларускай мове ў Берліне (пач. 1943 — сяр. 1944) пад кантролем германскіх уладаў. Выйшла не менш за 41 нумар. Друкаваў агляды міжнароднага жыцця, звесткі пра дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый, навукова-папулярныя матэрыялы, вершаваныя і празаічныя творы беларускіх аўтараў. Рэдактары В. Тумаш, С. Грынкевіч.[1]

Зноскі

  1. ЭнГістБел, Т.1 с.452 Жумар С. У.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Остарбайтары
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1944 годзе
Катэгорыя·Газеты Германіі на беларускай мове
Катэгорыя·Газеты Берліна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1943 годзе