wd wp Пошук:

Беларускі настаўніцкі саюз

Беларускі настаўніцкі саюз — прафесіянальна-палітычная арганізацыя беларускіх настаўнікаў. Дзейнічаў у 1907 г. Заснаваны на ўстаноўчым з’ездзе ў Вільні 25 сакавіка 1907 г.

Мэты

Ставіў мэту рэарганізацыю сістэмы асветы на шырокіх дэмакратычных асновах для ўздыму грамадзянскай самасвядомасці і культуры народа. Выступаў за свецкі характар асветы; адмену саслоўных, нацыянальных і рэлігійных абмежаванняў у сферы адукацыі; перадачу школьнай справы ў распараджэнне дэмакратычна выбраных настаўніцкіх саветаў, якія б дзейнічалі пад кантролем органаў мясцовага самакіравання; перавод пачатковага навучання на беларускую мову (пры захаванні вывучэння рускай і іншых мясцовых моў); увядзенне беларускай і іншых мясцовых моў у праграмы настаўніцкіх семінарый; паляпшэнне матэрыяльнага і культурнага становішча настаўнікаў.

Дзейнасць

У верасні 1907 г. была створана група саюза ў Віленскім павеце. Аднак ва ўмовах рэакцыі, што наступіла пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907, саюз не змог разгарнуць шырокую дзейнасць і фактычна спыніў існаванне.

Адноўлены намаганнямі І. Луцкевіча ў час 1-й сусветнай вайны, але забаронены германскімі акупацыйнымі ўладамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Адукацыя ў Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Зніклі ў 1907 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Арганізацыі Вільнюса
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Грамадскія арганізацыі Беларусі
З’явіліся ў 1907 годзе