Беларускі Народны Тэатр — беларускі тэатр, заснаваны ў Вільні 7 мая 1926 года[1]. Кіраўніком з’яўляўся Пятро Булгак. Аднак, практычная дзейнасць гэтага тэатра была мінімальнай. Ён здолеў паставіць усяго некалькі спектакляў у Вільні і адзін — у Новай Вілейцы[2].
У пачатку чэрвеня 1927 года гэтая трупа была ператворана ў Вандроўны беларускі народны тэатр (ВБНТ) пры Віленскім аддзеле БІГіК.