wd wp Пошук:

Станіслаў Валэйша

Станіслаў Валэйша — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія

З канца 1915 г. адзін з арганізатараў беларускага кааператыву «Раніца» ў Вільні, быў яго віцэ-маршалкам. У 1920 г. фігураваў у спісе «беларускіх работнікаў у Вільні і ваколіцах». Быў сябрам прэзідыуму Віленскай Беларускай рады, сябрам Віленскага БНК, загадчыкам яго юрыдычнага аддзела і старшынёй Рэвізійнай камісіі. З’яўляўся таксама старшынёй рэвізійнай камісіі Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны, старшынёй Рады старшыняў Беларускага музычна-драматычнага гуртка, уваходзіў у склад Беларускай цэнтральнай школьнай рады.

Падчас парламенцкіх выбараў 1922 г. з’яўляўся старшынёй Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэта гораду Вільні.

У пачатку 1920-х гг. — арганізатар і старшыня Беларускага грамадзянскага сабрання ў Вільні, пасля актывіст палянафільскіх арганізацый. Заснаваў г. зв. Беларускі клуб у Вільні, які ў 1925 г. быў закрыты польскімі ўладамі як асяродак азартных гульняў.

19 жніўня 1933 г. у заходнебеларускай газеце «Родны край» згадвалася, што Валэйша «сядзіць у астрозе за крымінальныя праступкі».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Віленскай беларускай рады
Катэгорыя·Постаці Вільнюса
Катэгорыя·Асобы