wd wp Пошук:

Беланожка

Беланожка — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 3 км на поўдзень ад вёскі Труды, у басейне ракі Сосніца.

Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,36 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.

Размешчана сярод лесу. Вакол забалочаная пойма шырынёй ад 20 м на поўдні да 100 м на поўначы, пад хмызняком. На поўдні ўздоўж возера парослая лесам озавая града вышынёй 15 м.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Сосніцы
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна