wd wp Пошук:

Белакрылка падтыннікавая

Белакрылка падтыннікавая (Aleurodes proletella) — від паўцвердакрылых насякомых сямейства Белакрылкі (Aleyrodidae).

Даўжыня цела імага складае 1,5 мм. Насякомыя маюць белыя крылы (дзякуючы парашкападобнаму васкавому слою) з чатырма шэрымі плямамі. Галава і грудзі цёмныя, у той час як стэрніты таксама ўкрытыя воскам і маюць жоўтае адценне. Вочы чырвоныя.

Касмапаліт. Шкоднік капусты і суніц, таксама мае трафічныя сувязі з рознымі дзікімі раслінамі, у тым ліку са стрэлкамі. Насякомыя трымаюцца ніжняй паверхні лісця, дзе смокчуць сок раслін.

За сезон развіваецца, як правіла, ад чатырох да пяці пакаленняў. Развіццё пакалення працягваецца ад трох да шасці тыдняў. Самка можа адкласці да 150 яец.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Белакрылкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе