wd wp Пошук:

Бекві

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Бе́кві, або Бе́кія (англ.: Bequia, чытаецца: ˈbɛkwiː) — другі па плошчы востраў архіпелага Грэнадзіны (Малыя Антыльскія астравы). Уваходзіць у склад дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Агульная плошча - 18 км². Насельніцтва (2001 г.) - 4 300 чал.

Геаграфія

Востраў Бекві — найбольш паўночны ў архіпелагу Грэнадзіны, знаходзіцца ўсяго ў 5 км на поўдзень ад вострава Сент-Вінсент. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 8,72 км. Найбольшая шырыня — 4,71 км. Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральная частка пагорыстая. Найвышэйшы пункт — пагорак Плезант-Топ (268 м). Берагі моцна парэзаны залівамі. Знакамітыя пясчаныя пляжы знаходзяцца пераважна на ўсходнім беразе.

Клімат трапічны засушлівы. Сярэдняя дзённая тэмпература на працягу года вагаецца ад +24°C да +30°C. Бекві месціцца на паўднёвай мяжы зоны ўраганаў, якія могуць здарацца ў летнія месяцы.

Прырода

Хаця прырода Бекві значна зменена чалавекам, для вострава характэрна вялікая плошча зялёных насаджэнняў. Наземная фаўна прадстаўлена ігуанамі, апосумамі, рознымі птушкамі.

Гісторыя

У першых стагоддзях нашай эры Бекві быў населены продкамі індзейцаў-іньеры з Паўднёвай Амерыкі. Сведчаннем іх прысутнасці з’яўляюцца рэшткі старажытнай керамікі, знойдзенай археолагамі. Каля 1400 г. востраў быў захоплены другой хваляй паўднёваамерыканскіх мігрантаў-карыбаў.

У канцы XV ст. востраў быў адкрыты іспанскімі мараплаўцамі. Карыбы працягвалі жыць на востраве да пачатку XVIII ст., аднак пазней Бекві абезлюдзеў ці то ў выніку перасялення індзейцаў на суседні востраў Сент-Вінсент, ці то эпідэміі. Каля 1750 г. тут пасялілася некалькі сем’яў французскіх плантатараў разам з рабамі.

У 1763 г. Грэнадзіны перайшлі ў маёмасць Вялікабрытаніі, якая стымулявала перасяленне дробных плантатараў з іншых астравоў. Большасць з іх прыбыла з вострава Саба. У 1829 г. на Бекві жыло 1400 чалавек, 1200 з якіх былі рабамі. У 1838 г. рабства было канчаткова адменена, што прывяло да крызісу буйных плантацыйных гаспадарак. У другой палове XIX ст. асноўнымі відамі дзейнасці мясцовых насельнікаў сталі здабыча кітоў, міжастраўны гандаль і суднабудаванне. Адносна заможны лад жыцця прыцягваў на востраў белых перасяленцаў з іншых Карыбаў, асабліва Барбадаса.

У 1951 г. жыхары Бекві атрымалі ўсеагульнае выбарчае права. У 1979 г. востраў увайшоў у склад дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Паселішча Порт-Элізабет на заходнім беразе стала адміністрацыйным цэнтрам акругі Грэнадзіны.

У 1992 г. на поўдні Бекві быў пабудаваны аэрапорт. У нашы дні імкліва развіваецца турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Грэнадзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Карыбскага мора
Катэгорыя·Сент-Вінсент і Грэнадзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Малыя Антыльскія астравы