Бедрыца — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нача (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца ў паўночна-заходняй частцы возера Лунічна, вусце за 0,6 км вышэй вёскі Косарава. Рэчышча ад вусця на працягу 5,7 км каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і каналаў.