wd wp Пошук:

Бацылы

Бацы́лы — палачкападобныя бактэрыі, у цыкл развіцця якіх уваходзіць спораўтварэнне. У вузкім сэнсе бацылы — аэробныя і факультатыўныя анаэробныя грамстаноўчыя палачкападобныя прадстаўнікі роду Bacillus, што ўтвараюць тэрмаўстойлівыя эндаспоры.

Большасць бацыл — сапрафіты, удзельнічаюць у мінералізацыі арганічнага рэчыва і працэсах самаачышчэння асяроддзя. Выкарыстоўваюцца ў тэхнічнай мікрабіялогіі для атрымання ферментаў, антыбіётыкаў, мікрабіялагічных сродкаў барацьбы са шкоднікамі сельскагаспадарчых культур. Некаторыя бацылы з’яўляюцца ўзбуджальнікамі хвароб (сібірская язва, слупняк і інш.).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Бактэрыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Бактэрыі