wd wp Пошук:

Бахрам V

Бахрам V (Варахран, Врам, перс.: بهرام گور) — больш вядомы ў гісторыі як Бахрам Гур сасанідскі шахіншах з 420/421 па 439 гады. Адзін з траіх сыноў Ездыгерда I (399420) і Шашандухт, дачкі яўрэйскага эксіларха.

Пасля смерці Ездыгерда I знаць, незадаволеная яго кіраваннем, спрабавала адхіліць ад улады ўсіх яго сыноў і пасадзіць на прастол Хасрова, нашчадка бакавой галіны дынастыі Сасанідаў. Бахраму ўдалося з дапамогай войска арабскага кіраўніка Мундзіра I, пры двары якога ён выхоўваўся, зрынуць Хасрова і захапіць прастол.

Сервестанскі палац Бахрама V

Бахрам V амаль не займаўся справамі, аддаўшыся забавам і задавальненням. Ён быў смелым паляўнічым, далікатным палюбоўнікам (персідская традыцыя захавала шмат анекдотаў пра яго любоўныя прыгоды) і вялікім любіцелем баляў. Кіраванне дзяржавай было перадаручана ўсёмагутнаму фаварыту Міхр-Нарсэ.

Сярэбраная талерка «Бахрам Гур і Азадэ», знойдзенае ў скарбе каля вёскі Турушава ўлетку 1929 года

Бахрам Гур стаў знакаміты не столькі сваім кіраваннем, колькі як герой «Шахнамэ», дзе яго вобраз быў ідэалізаваны і гераізаваны. Дзякуючы свайму вобразу ў «Шахнамэ» пазней стаў таксама героем шматлікіх іранскіх міфаў і паданняў ранняга Сярэднявечча. У міфалагічным вобразе яму прыпісвалася перамога над нейкім цмокам. Таксама як герою «Шахнамэ» яму было прыпісана справядлівае кіраванне, клопат аб народзе, заслугі ў стварэнні першых паэм на фарсі. Аднак у перыяд валадарання Бахрама Гура мовай Ірана, як афіцыйнай, літаратурнай, так і гутарковай была сярэднеперсідская — пехлеві.

Спасылкі

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #130027189 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. فردوسی شاهنامه — 1000.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Сасаніды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сасаніды
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі V стагоддзя
Катэгорыя·Шахіншахі персідскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 406 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 438 годзе