wd wp Пошук:

Батыўля

Баты́ўля — рака ў Лельчыцкім і Ельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Славечна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 36,5 км, 33,9 км з іх у Ельскім раёне. Плошча вадазбору 734 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.

Пачынаецца за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Заброддзе Лельчыцкага раёна, цячэ па раўніне Мазырскае Палессе. Упадае ў Славечну прыкладна за на паўночны захад ад вёскі Зялёны Бор. Вадазбор у межах Мазырскага Палесся. Даліна слабавыразная, месцамі адсутнічае, шырынёй 0,8—1,6 км. Абалона вузкая, забалочаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. У абалоне ракі каля аграгарадка Зашыр’е наточная сажалка плошчай 20 га.

Асноўныя прытокі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Славечны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Ельскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Лельчыцкага раёна