wd wp Пошук:

Батанічны сад Падуі

Батанічны сад (Orto Botanico; «Орта-Батаніка») у Падуі — найстарэйшы ў свеце нязменна дзеючы батанічны сад.[1] Заснаваны ў 1545 годзе рашэннем Венецыянскага Сената з мэтай гадавання «лячэбнай травы» для медыцынскага факультэта Падуанскага ўніверсітэта.

Першапачатковы праект арганізацыі садовай тэрыторыі, як лічыцца, распрацаваў венецыянскі патрыцый Даніэле Барбара. Сад з самага пачатку быў абнесены ад злодзеяў сцяной па мадэлі hortus conclusus. Чатыры брамы незвычайнай формы, з акратэрыёнамі ў выглядзе ананасаў, былі дабудаваны ў 1704 годзе.

Асноўныя будынкі таксама набылі свой цяперашні від у XVII—XVIII стст. У гэты перыяд у садзе адбыліся добраўпадкаванні накшталт уладкавання фантанаў, якія сілкаваліся ад колавага гідрафора, і трох сонечных гадзіннікаў. Тады ж у Орта-Батаніка з’явіліся мармуровыя статуі Тэафраста і Саламона.

Напачатку XIX стагоддзя былі абноўлены аранжарэі і пабудаваны «батанічны тэатр» для студэнтаў універсітэта. У наш час Орта-Батаніка займае плошчу ў 22 тыс. кв. м. і можа пахваліцца найстарэйшымі ў Еўропе экзэмплярамі магноліі і гінкга. У 1997 г. Падуанскі батанічны сад як «прататып усіх батанічных садоў» быў занесены ЮНЕСКА ў лік помнікаў Сусветнай спадчыны.

Дырэктары

Зноскі

  1. Батанічны сад у Пізе быў створаны годам раней, але ён некалькі разоў пераносіўся з месца на месца.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Італіі
Катэгорыя·Батанічныя сады Італіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1545 годзе
Катэгорыя·Падуя