wd wp Пошук:

Батальённы камісар

Батальённы каміса́р — ва УС СССР спецыяльнае воінскае званне для старшага ваенна-палітычнага складу Чырвонай Арміі і Флоту ў 1935—1942 гг. Папярэдняе званне — старшы палітрук, наступнае па рангу — старшы батальённы камісар. Адпавядала воінскаму званню маёр[1].

Гісторыя

Уведзена пастановамі ЦВК і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года адначасова з іншымі персанальнымі воінскімі званнямі.

Рашэннем ДКА ад 9 кастрычніка 1942 года інстытут ваенных камісараў быў ліквідаваны, і ўсе камісары атрымалі армейскія і флоцкія званни на прыступку або некалькі ніжэй.

малодшае званне:


Старшы палітрук



Батальённы камісар

старшае званне:

Палкавы камісар

старшае званне пасля 30 ліпеня 1940:
Старшы батальённы камісар

Эквівалентныя чыны

Род войскаў Адпаведнае званне/пасада
У камандным складзе
Агульнавайсковае званне Маёр
Народны камісарыят унутраных спраў СССР Старшы лейтэнант дзяржаўнай бяспекі [2],
уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года і па 6 ліпеня 1945 года
(ваенаслужачыя пагранічных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)
Ваенна-Марскі Флот СССР Капітан 3-га рангу
У начальніцкім складзе
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах Ваенінжынер 2-га рангу
у ваенна-марскіх сілах Ваенінжынер 2-га рангу
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў Інтэндант 2-га рангу
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў Ваенны юрыст 2-га рангу
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў Ваенурач 2-га рангу
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў Ваенветурач 2-га рангу

Знакі адрознення

Для звання батальённы камісар быў усталяваны знак адрознення ў выглядзе двух прамавугольных «шпал» у пятліцах, без эмблемы роду войскаў (да 30 ліпеня 1940, і з эмблемай роду войскаў пасля 30 ліпеня 1940), і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй абшлага (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Юрий Веремеев. Анатомия армии
  2. Веремеев Ю. Г. Анатомия армии Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл СССР