«Басано́гі бягу́н» (кірг.: Жөө күлүк) — кыргызскі мастацкі фільм рэжысёра Мірлана Абдыкалыкава, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[1].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].
12-гадовы Жэкшэн жыве ў маляўнічым гарадку, акружаным гарамі. Бацька-алкаголік, вечная нястача грошай, праблемы ў школе сталі для яго руцінай. Хлопчык марыць толькі пра тое, каб у сям’ю вярнулася мама і яны зноў зажылі б разам. У Жэкшэна ёсць цудоўны талент — у безе яму няма роўных. Ён прымае ўдзел у святочных забегах у спадзяванні, што гэта можа стаць яго білетам у лепшае жыццё…[2]