wd wp Пошук:

Барыс Рыгоравіч Колкер

Барыс Рыгоравіч Колкер (15 ліпеня 1939, Ціраспаль Малдаўскай ССР) — савецкі эсперантолаг, выкладчык моў і перакладчык. Аўтар некалькіх падручнікаў мовы эсперанта розных узроўняў.

З 1993 пражывае ў Кліўлендзе, штат Агая, ЗША.

У 1962 года скончыў Кішынёўскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова, літаратура і французская мова». У 1985 годзе абараніў у Інстытуце мовазнаўства АН СССР кандыдацкую дысертацыю па агульным мовазнаўстве на тэму эсперанта (гл. ніжэй).

Далучыўся да эсперанта ў 1957. Аўтар трох падручнікаў эсперанта для розных узроўняў, артыкулаў па інтэрлінгвістыцы і рэцэнзій. Член Акадэміі эсперанта. Ганаровы член Сусветнай асацыяцыі эсперантыстаў (Universala Esperanto Asocio, UEA). Адзін з рэдактараў часопіса на эсперанта «Монато». На працягу двух дзесяцігоддзяў вёў у Расіі масавыя завочныя курсы эсперанта, якія скончыла амаль 900 чалавек. У наш час вядзе ў інтэрнэце павышаныя курсы (Internacia Perfektiga Koresponda Kurso, IPKK).

У розныя часы Барыс Колкер быў сузаснавальнікам і адным з кіраўнікоў Савецкага моладзевага руху эсперантыстаў (Sovetia Esperantista Junulara Movado, SEJM), Уфімскага клуба эсперанта, Асацыяцыі Савецкіх Эсперантыстаў (Asocio de Sovetiaj Esperantistoj, ASE), Саюза эсперантыстаў савецкіх рэспублік (Sovetrespublikara Esperantista Unio, SEU), Расійскага саюза эсперантыстаў (Rusia Esperantista Unio, REU), упаўнаважаным па пытаннях навучання эсперанта ў СССР і Расіі, членам камітэта Сусветнай моладзевай арганізацыі эсперантыстаў (Tutmonda Esperantista Junulara Organizo, TEJO), членам камітэта і галоўным упаўнаважаным у СССР (cefdelegito) Сусветнай асацыяцыі эсперантыстаў (Universala Esperanto Asocio, UEA), членам Асацыяцыі пісьменнікаў на мове эсперанта (Esperantlingva Verkista Asocio, EVA). Выступаў з дакладамі на шматлікіх Сусветных кангрэсах эсперантыстаў (пачынаючы з 48-га кангрэса ў 1963 у Сафіі), каардынаваў тэму 85-га Кангрэса ў Тэль-Авіве ў 2000.

Асноўныя работы

Кандыдацкая дысертацыя

Уклад рускай мовы ў фарміраванне і развіццё эсперанта. Масква: Акадэмія Навук СССР, Інстытут мовазнаўства, 1985. — 23 с. Аўтарэферат дысертацыі

Падручнікі эсперанта

Слоўнік

Эсперанта-рускі слоўнік: прыбл. 3000 слоў. — Масква: Импэто, 1993. — 53 с. ISBN 5-7161-0002-3.

Артыкулы

Спасылкі

Пра Барыса Колкера

Інтэрв’ю

Выкарыстанне падручніка ў дыстанцыйнай адукацыі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #101987578X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #101987578X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Эсперанта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ціраспалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў