wd wp Пошук:

Барыс Міхайлавіч Пажарскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пажарскі.

Бары́с Міха́йлавіч Пажа́рскі (10 снежня 1928, с. Вялікае Троіцкае Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці — ?) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

З служачых. Член КПСС (1952). Скончыў Усесаюзны сельскагаспадарчы інстытут завочнага навучання (1957).

З 1953 года галоўны інжынер Жалудоцкай, дырэктар Мірскай МТС, Карэліцкай РТС, Жыровіцкага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1959 года начальнік упраўлення Гродзенскага аблвыканкама, з 1961 года першы сакратар Гродзенскага РК КПБ, з 1963 года старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання Сельгастэхнікі. У 1966—1917 гадах начальнік Глаўка Усесаюзнага аб’яднання Саюзсельгастэхнікі. З 1971 года старшыня рэспубліканскага аб’яднання Белсельгастэхнікі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8 склікання. На XXVII з’ездзе КПБ абіраўся кандыдатам у члены ЦК КПБ. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Літаратура

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 4 лютага 2022.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Кандыдаты ў члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Расійскага аграрнага завочнага ўніверсітэта