wd wp Пошук:

Барыс Маркавіч Фіх

Барыс Маркавіч Фіх (9 чэрвеня 1923 — 5 ліпеня 1977) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1967)

Біяграфія

Б. М. Фіх нарадзіўся ў вёсцы Грушка (зараз у Каменскім раёне, Малдова). У 1941 годзе скончыў педагагічны інстытут у Ціраспалі, у 1948 годзе — Мінскі педагагічны інстытут. З 1951 года загадчык кафедры, намеснік дырэктара Мінскага педагагічнага інстытута. З 1954 па 1976 год загадчык кафедры гісторыі, прарэктар па навуковай і навучальнай рабоце ў Гродзенскім педагагічным інстытуце. Б. М. Фіх з’яўляецца аўтарам ідэі стварэння ў 1955 годзе навукова-даследчага гісторыка0краязнаўчага гуртка пры кафедры гісторыі інстытута[1].

Навуковая дзейнасць

Б. М. Фіх займаўся даследаваннямі гісторыі сялянства і аграрных адносін у 1917—1920 гг, гісторыі краязнаўства, становішча Гродна ў рэвалюцыі 1905—1907 гг.[1] і ў перыяд усталявання Савецкай улады[1]. 15 студзеня 1960 года ён выступіў на навуковай сесіі, прысвечанай 20-гадоваму юбілею Гродзенскага педагагічнага інстытута з дакладам «Асноўныя праблемы гісторыі г. Гродна»[1]. Таксама Б. М. Фіх кіраваў аўтарскім калектывам, які падрыхтаваў першую сінтэтычную працу па гісторыі Гродна — «Гродно: исторический очерк» (першае выданне адбылося ў 1960 годзе)[1]. Адзін з аўтараў кнігі «Беларуская ССР. Гродзенская вобласць» (1968), 3-га тома «Гісторыі Беларускай ССР» (1973)[2].

Сярод апублікаваных прац:

і інш.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Электронная бібліятэка УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 418—419. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Памерлі ў Гродне
Асобы
Нарадзіліся 9 чэрвеня
Памерлі ў 1977 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Гісторыкі Беларусі
Вучоныя паводле алфавіта
Дактары гістарычных навук
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Памерлі 5 ліпеня
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Нарадзіліся ў 1923 годзе
Нарадзіліся ў Прыднястроўі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»