wd wp Пошук:

Барыс Дзмітрыевіч Цыганкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цыганкоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Барыс Цыганкоў (нар. 17 красавіка 1998, Масква, Расія) — расійскі футбаліст, паўабаронца раменскага «Сатурна».

Клубная кар’ера

З’яўляецца выхаванцам акадэміі маскоўскага «Спартака», з 2015 года пачаў выступаць за моладзевы склад клуба. У гэты час паведамлялася аб цікавасці да паўабаронцы з боку амстэрдамскага «Аякса»[2]. У 2017 годзе ў складзе моладзевай каманды «Спартака» стаў пераможцам першыства Расіі. З ліпеня 2017 года адначасова таксама выступаў за фарм-клуб «Спартак-2» у ФНЛ, дзе правёў дзевяць матчаў.

У сакавіку 2018 года падпісаў аднагадовы кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з Мінска[3]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У лютым 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб[4].

У красавіку 2019 года далучыўся да «Акадэміі футбола Краснадарская края»[5], а ў ліпені таго ж года стаў іграком «Каломны». Сезон 2020/21 правёў у складзе «Смаленска», а ў ліпені 2021 года далучыўся да велікалуцкага клуба «Лукі-Энергія».

У лютым 2022 года папоўніў склад раменскага «Сатурна».

Міжнародная кар’ера

У складзе юнацкай зборнай Расіі (да 17 гадоў) у 2015 годзе выступаў на чэмпіянаце Еўропы, дзе заваяваў бронзавыя медалі, пазней таксама гуляў на чэмпіянаце свету. У 2015—2016 гадах гуляў за юніёрскую зборную (да 19 гадоў).

Дасягненні

Зноскі

  1. Boris Tsygankov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Аякс” интересуется молодым российским футболистом(руск.)  (недаступная спасылка). onedivision.ru (2 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2019. Праверана 24 сакавіка 2018.
  3. Полузащитник Цыганков стал футболистом минского “Торпедо”(руск.) . football.by (23 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  4. БАРЫС ЦЫГАНКОЎ ПАКIДАЕ МIНСКАЕ “ТАРПЕДА”(нявызн.). tarpeda.org (28 лютага 2019). Праверана 1 сакавіка 2019.
  5. Воспитанник «Спартака» перешел в «Академию футбола» Краснодарского края(нявызн.). sport24.ru (3 красавіка 2019). Праверана 14 мая 2019.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Каломна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Сатурн Раменскае
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Смаленск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак-2 Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Лукі-Энергія Вялікія Лукі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта