wd wp Пошук:

Барыс Іванавіч Юркін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юркін. Барыс Іванавіч Юркін (нар. 30 чэрвеня 1919, Арэнбург — 26 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

У 1938 годзе скончыў Чкалаўскі чыгуначны тэхнікум, працаваў пуцейцам-будаўніком. У Чырвоную Армію прызваны 15 кастрычніка 1939 года Кіраўскім райваенкаматам Чкалаўскай вобласці. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.

У баях Вялікай Айчыннай вайны з красавіка па чэрвень 1944 года, ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім фронце, удзельнічаў у вызваленні Беларусі.

Камандзір стралковага аддзялення 975-га стралковага палка (270-я стралковая дывізія, 6-я гвардзейская армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) сяржант Барыс Юркін у ноч на 26 чэрвеня 1944 года з байцамі даручанага яму падраздзялення пераправіўся праз раку Заходняя Дзвіна ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Ула Бешанковіцкага раёна, паспеўшы знішчыць гранатай дзот праціўніка, і быў забіты.

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Глыбачка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза[2].

Зноскі

  1. Брацкая магіла ў аг. Глыбачка(недаступная спасылка)
  2. Юркин, Борис Иванович

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арэнбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Бешанковіцкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе