wd wp Пошук:

Барбара Брандэнбургская

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барбара (значэнні).

Барбара Брандэнбургская (ням.: Barbara von Brandenburg; 30 мая 1464, Ансбах — 4 верасня 1515, Ансбах) — каралева Чэхіі і Венгрыі.

Барбара была дачкой брандэнбургскага курфюрста Альбрэхта III ад другога шлюбу з Ганнай Саксонскай. 11 кастрычніка 1472 года ва ўзросце 8 гадоў Барбара была выдадзена замуж у Берліне за Генрыха XI Глагоўскага, які быў старэйшы за яе на 30 гадоў. Праз чатыры гады Генрых сканаў, дзяцей у пары не было.

У тым жа годзе Барбара выйшла замуж у другі раз, за чэшскага караля Уладзіслава II. Вяселле па даверанасці адбылося ў Франкфурце, Уладзіслаў разлічваў пасродкам гэтага шлюбу атрымаць Глагоўскае княства. Аднак гэтага не атрымалася, і Уладзіслаў, страціўшы цікавасць да шлюбу, стаў будаваць новыя планы па жаніцьбе.

25 красавіка 1492 года Барбара вызваліла Уладзіслава ад усіх абавязацельстваў шлюбу і напісала ў Рым з просьбай пра развод. Уладзіслаў, які лічыў сябе свабодным, ажаніўся з Беатрысай Арагонскай (удавой венгерскага караля Мацьяша Хуньядзі), а Барбара хацела выйсці замуж за нейкага Конрада фон Хейдэка. Аднак браты Барбары, не жадаючы дапусціць гэтага шлюбу, пасадзілі яе ў Пласенбург, дзе яна і правяла шмат гадоў у няволі.

У 1493 годзе Рымскі Папа прызначыў камісію для расследавання акалічнасцей другой жаніцьбы Уладзіслава. 7 красавіка 1500 года Папа Аляксандр VI абвясціў шлюб Уладзіслава і Беатрысы незаконным.

Пахавана ў Хайльсбранскім манастыры пад Ансбахам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129730556 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129730556 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Род Гогенцолернаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1464 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Мужы і жонкі кіраўнікоў Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Каралевы венгерскія
Катэгорыя·Гогенцолерны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ансбаху
Катэгорыя·Пахаваныя ў Хайльсбранскім манастыры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Ансбаху
Катэгорыя·Памерлі ў 1515 годзе