wd wp Пошук:

Бараноўшчына

Барано́ўшчына — колішняя вёска і пасёлак, з 1978 года ў складзе Мінска.

Гісторыя

У 1791 годзе вёска Баранаўшчызна Каралішчавіцкай парафіі, двор, фальварак, 3 дамы, шляхецкая ўласнасць. У 1897 годзе сядзіба Бараноўшчына, двор, 7 жыхароў[1].

У 1917 годзе хутар у Старасельскай воласці Мінскага павета; 6 двароў, 39 жыхароў. За савецкім часам вёска, ля вёскі месціўся аднайменны пасёлак[2]. 20 студзеня 1960 года вёска Бараноўшчына і гадавальнік Бараноўшчына пералічаны са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Ждановіцкі сельсавет[3]. У 1978 годзе вёска і пасёлак уключаныя ў межы горада Мінска.

Усходняя частка вёскі захавалася да 2000-х гадоў, месцілася па вуліцы Бараноўшчына. Апошні дом па адрасе Бараноўшчына, 23 знесены каля 2010 года. У 2016 годзе ўсталяваны памятны камень каля гандлёвага цэнтра на выхадзе з станцыі метро Каменная Горка, дзе ў пачатку XIX ст. месціўся фальварак Бараноўшчына, які даў пачатак вёсцы[4]. Назву Бараноўшчына носіць прыпынак грамадскага транспарту па вуліцы Прытыцкага.

Зноскі

  1. Памяць, 1998, с. 563
  2. Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 85
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  4. Дар’я Каско Чаму на картах Мінска пазначана вуліца, якой у рэчаіснасці не існуе?(нявызн.). zviazda.by (1 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2017. Праверана 26 верасня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта