wd wp Пошук:

Бамбергскі ўніверсітэт

Бамбергскі ўніверсітэт або афіцыйна Бамбергскі ўніверсітэт Ота і Фрыдрыха (ням.: Otto-Friedrich-Universität Bamberg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бамберг.

Агульная характарыстыка

Універсітэт у асноўным размешчаны ў гістарычных будынках у Старым горадзе Бамберга. Да іх адносяцца ў тым ліку былы езуіцкі калегіум і былая пажарная станцыя. Асноўнымі напрамкамі навучання і даследаванняў універсітэта з’яўляюцца гуманітарныя, культуралагічныя, сацыяльныя і эканамічныя навукі, а таксама прыкладная інфарматыка. Навучальная ўстанова была заснавана ў 1647 годзе князем-біскупам Мельхіёрам Ота Войтам фон Зальцбургам пад назвай “Academia Bambergensis”. Акадэмія ў наступныя стагоддзі, асабліва дзякуючы намаганням князя-біскупа Фрыдрыха Карла фон Шэнбарна, атрымала статус поўнага ўніверсітэта з тэалагічным, філасофскім, юрыдычным і медыцынскім факультэтамі.

Факультэты

Зноскі

  1. https://www.uni-bamberg.de/universitaet/zahlen-und-fakten/die-universitaet-bamberg-in-zahlen/ Праверана 9 жніўня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1647 годзе