wd wp Пошук:

Балістыка

Прыбор крыміналістычнай балістыкі

Балістыка — навука аб руху артылерыйскіх снарадаў, куль, мін, авіябомб, рэактыўных снарадаў, гарпуноў і г.д. Балістыка — ваенна-тэхнічная навука, якая засноўваецца на комплексе фізіка-матэматычных дысцыплін. Адрозніваюць ўнутраную і знешнюю балістыку.

Балістыка ўзнікла ў 16 ст. Першымі працамі па балістыцы з’яўляюцца кнігі італьянца Н. Тарталья «Новая навука» (1537) і «Пытанні і адкрыцці, якія адносяцца да артылерыйскай стральбы» (1546). У 17 ст. фундаментальныя прынцыпы знешняй былістыкі былі ўсталяваныя Г. Галілеем, якія распрацавалі парабалічную тэорыю руху снарадаў, італьянцам Э. Тарычэлі і французам М. Мерсенам, які прапанаваў назваць навуку пра рух снарадаў балістыкай (1644). І. Ньютан правёў першыя даследаванні пра руху снарада з улікам супраціву паветра — «Матэматычныя пачаткі натуральнай філасофіі» (1687). У 17-18 стст. даследаваннем руху снарадаў займаліся: Х.Гюйгенс, П.Варын’ён, Д.Бернулі, Б.Робінс.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Балістыка